Газета «Светлае жыццё»
Год малой радзімы
Прывітанне старшыні
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

20 чэрвеня 2019

Для вырашэння большасці пытанняў насельніцтва дастаткова моцнага гаспадарчага падыходу - Шулейка

Для вырашэння большасці пытанняў, што паступаюць ад грамадзян, дастаткова моцнага гаспадарчага падыходу. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка пасля заканчэння прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам паўднёва-ўсходняга рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго на працягу дзвюх гадзін магчымасць агучыць злабадзённыя тэмы непасрэдна памочніку Прэзідэнта - інспектару па Гомельскай вобласці скарысталіся 37 чалавек. "30 з 37 пытанняў будуць вырашаны практычна адразу. Усе яны аб'ектыўныя, жыццёвыя і вырашальныя. Пры гэтым не патрабуюць сур'ёзных капітальных укладанняў. Дастаткова моцнага гаспадарчага падыходу", - падкрэсліў Юрый Шулейка.

Шмат пытанняў датычылася ўтрымання дарог. Так, гараджанка Ганна Івахненка абазначыла складанасці праезду з-за нездавальняючага стану дарогі да вёскі Нагорная Гомельскага раёна, дзе жыве яе састарэлая маці. "Да Радаўніцы дарогу да Стукачоўскіх могілак проста выгладзілі. А вось далей - бяда. Нават машыны хуткай дапамогі вымушаны зніжаць скорасць, каб пераадолець гэты ўчастак. Прашу хаця б зрабіць падсыпку", - звярнулася жанчына. Юрый Шулейка падкрэсліў, што пытанне будзе дэталёва вывучана ў бліжэйшы час, рашэнне па ім прымуць.

Падобную тэму агучыла і шматдзетная маці з вёскі Раманавічы. Яе дом знаходзіцца паблізу дарогі. Актывізавалася індывідуальнае будаўніцтва, а ў сувязі з гэтым і рух аўтатранспарту. "У спёку падымаюцца клубы пылу, якім вымушаны дыхаць дзеці. Часткова гэту праблему здыме падсыпка дарогі", - удакладніла шматдзетная маці.

Гамяльчанка Вольга Цярэшчанка звярнула ўвагу на правалы памерам 20-30 см каля люка ў адным з двароў па вуліцы Малайчука абласнога цэнтра. Гэта вельмі небяспечна не толькі для дзяцей, але і для дарослых. "Выедзем сёння ж, паглядзім. Зробім усё, што патрэбна", - запэўніў Юрый Шулейка.

Таксама былі абазначаны пытанні паляпшэння жыллёвых умоў, у тым ліку шматдзетных сем'яў і дзяцей-сірот, землеўпарадкавання і азелянення, ЖКГ, адкрыцця магазінаў крокавай даступнасці. Актыўна выкладалі сваю пазіцыю жыхары Добрушскага, Гомельскага, Хойніцкага раёнаў, а таксама абласнога цэнтра.

Індыкатарам праводзімай на месцах работы сталі тры падзякі. Напрыклад, жыхарка Касцюкоўкі выказала словы ўдзячнасці за чыстую ваду, праведзеную жыхарам гэтай часткі Чыгуначнага раёна абласнога цэнтра. Пры ўдзеле гарадскіх улад удалося рэалізаваць сур'ёзныя праекты па водазабеспячэнні і арганізаваць падачу вады належнай якасці для спажыўцоў Касцюкоўкі ад водазабораў Гомеля. Таксама жанчына дзякавала за роўныя дарогі ў мікрараёне. "Проста ідэальныя, душа радуецца, калі едзеш", - сказала на заканчэнне гараджанка. А сям'я з Абакумаў Лоеўскага раёна шчыра парадавалася за падтрымку дзяржавы ў развіцці аграэкатурызму, выказаўшы свае пажаданні па ўрэгуляванні некаторых нюансаў з выдачай спецыяльных пропускаў для замежных гасцей, якія наведваюць іх аграсядзібу.

Прыняўшы значны аб'ём пытанняў, памочнік Прэзідэнта Беларусі - інспектар па Гомельскай вобласці адзначыў, што толькі два з іх былі паўторнымі.

Перад прамой лініяй была пастаўлена задача выслухаць максімальна магчымую колькасць грамадзян. Далей іх праблемы будуць дэталёва разбірацца на месцах. Па кожным агучаным пытанні назначаны адказныя спецыялісты. Пры гэтым Юрый Шулейка акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў розных службаў і ведамстваў, якія прысутнічалі на прамой лініі, што адказы павінны быць поўныя і разгорнутыя, выключаць неабходнасць у паўторным звароце грамадзян па адной і той жа падставе.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы