Прывітанне старшыні
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён

Навіны рэгіёнa

24 студзеня 2020

"Скарбніцу сусветнай оперы" прадставяць у Гомелі

Музычная праграма "Скарбніца сусветнай оперы" парадуе аматараў класікі ў Гомелі 4 лютага, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной філармоніі.

Прасякнуцца атмасферай лірыкі і рамантыкі, атрымаць асалоду ад вакалу і цёплых стасункаў запрашаюць у Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Сакалоўскага. На сцэне каледжа выступяць салістка Гомельскай абласной філармоніі Вольга Кузьменка (каларатурнае сапрана) і саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Краснадубскі (барытон).

Канцэртная праграма ўключае самыя вядомыя оперныя арыі. Будзе гучаць музыка Рубінштэйна, Рымскага-Корсакава, Чайкоўскага, Вердзі, Расіні і іншых кампазітараў.

Паводле слоў арганізатараў, такія канцэрты заўсёды аншлагавыя. Некалькі гадоў яны збіраюць поўныя залы і паспелі заваяваць сэрцы гамяльчан і гасцей горада. "Артысты дораць гледачам уласнае тонкае бачанне характараў і вобразы герояў праслаўленых опер", - адзначылі ў філармоніі.-0-

Інтэрнэт-рэсурсы