Гукі музыкі, звонкія дзіцячыя галасы і смех - у гарадскім парку Лельчыц сёння шматлюдна. Тут праходзіць свята "Фарбы дзяцінства", прысвечанае Дню абароны дзяцей.
У гэты сонечны дзень парк ператварыўся ў сапраўднае дзіцячае мястэчка са звонкімі песнямі, танцамі, арт-пляцоўкамі, гульнямі і забаўкамі. Для гасцей мерапрыемства - юных і самых маленькіх, а таксама дарослых - падрыхтавана насычаная забаўляльная праграма.