Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Улада / Выканаўчая ўлада / Першы намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Быстрэнка Уладзімір Анатольевіч

Першы намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Быстрэнка Уладзімір Анатольевіч


Узначальвае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Вядзе пытанні:

развіцця аграпрамысловага комплексу Лельчыцкага раёна (далей - раён), работы сельскагаспадарчых і аграпрамысловых прадпрыемстваў раёна, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, насенняводства, рыбаводства, пчалярства, аховы навакольнага асяроддзя, меліярацыі, хімізацыі, зямельных адносін і картаграфіі, гідраметэаралогіі, санітарнага стану і добраўпарадкавання тэрыторый сельскагаспадарчых арганізацый, забяспечвае кантроль за выкананнем умоў дагавораў арэнды водных аб'ектаў і паляўнічых угоддзяў іх арандатарамі.

Вядзе пытанні, звязаныя з дзейнасцю:

Лельчыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
адкрытага акцыянернага таварыства "Лельчыцкі аграсэрвіс";
Лельчыцкага філіяла вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Калінкавіцкі малочны камбінат";
камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства "Лельчыцкае ПМС";
Лельчыцкай раённай ветэрынарнай станцыі з ветэрынарнай лабараторыяй;
Лельчыцкага філіяла рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельдзяржплемпрадпрыемства";
дзяржаўнай установы "Гомельская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін;
фермерскіх гаспадарак. 

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:

упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў заработнай платы сельскагаспадарчых арганізацый);
аддзел землеўпарадкавання райвыканкама. 

Узначальвае камісіі: 

зямельную камісію райвыканкама;
па прысваенні класаў дзяржаўных служачых пры райвыканкаме;
камісію для перагляду стажу дзяржаўнай службы работнікам апарату райвыканкама;
конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на замяшчэнне пасад дзяржаўных служачых райвыканкама, сельскіх выканкамаў, кіраўнікоў арганізацый уласнасці Лельчыцкага раёна, уключаных у кадравы рэестр райвыканкама;
экзаменацыйную камісію па прыёме кваліфікацыйнага экзамену ў асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу;
па арганізацыі і правядзенні таргоў па прадастаўленні паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства;
па кантролі за вядзеннем паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі. 

Ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях кожную трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00.

Разглядае звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю, і мае права подпісу адказаў па зваротах.

Ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных з захаваннем норм, устаноўленых заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі, арганізацыйна-распарадчымі дакументамі па абароне персанальных даных. Інфармуе старшыню райвыканкама і асоб, адказных за ўнутраны кантроль за апрацоўкай персанальных даных, аб няштатных сітуацыях, звязаных з апрацоўкай персанальных даных. Забяспечвае канфідэнцыяльнасць аперацый з персанальнымі данымі і захаванасць, а таксама нязменнасць персанальных даных, калі выконваемая задача не прадугледжвае іх карэкціроўкі або дапаўнення.