Працягваецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных стварэнню Лельчыцкага раёна. У невялічкай вёсцы Осаў Сіманіцкага сельсавету днямі ладзіўся канцэрт з удзелам артыстаў мастацкай самадзейнасці. Ганаровым гледачом сюды была запрошана старшыня райсавета дэпутатаў Таццяна Бяспалая, якая пражывае ў гэтых мясцінах.
Хлебасольным каравем ад імя ўсіх жыхароў вескі Таццяну Адамаўну шчыра прывітаў памочнік старшыні Сіманіцкага сельвыканкама Аляксандр Клачко.
Артысты мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі добры канцэрт, і складаўся ён выключна з песен на роднай мове, якія меладычна разносіліся па акрузе. Па ўсяму відаць было, што канцэрт не пакінуў абыякавым нікога і ўсім спадабаўся, бо разам з песнямі артысты прывезлі сонечны настрой. Паслухаць іх ля адной із сядзіб Осава зазбіраліся мясцовыя жыхары, сярод якіх і падрастаючае пакаленне. Чытаць далей
Смотреть все