Прывітанне старшыні
Год народного единства
Газета «Светлае жыццё»
Рус
En
Бел

Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42

Е-mail: isp@lelchitsy.gomel-region.by

Тэлефон / факс: (+375 2356) 5 02 10

Будынак райвыканкама Рака Убарць Новы мікрараён
Галоўная Раён Геральдыка

Геральдыка

Лельчыцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года.

27 верасня 1938 года мястэчку Лельчыцы прысвоены статус гарадскога пасёлка.

Герб і сцяг г.п. Лельчыцы і Лельчыцкага раёна зацверджаны 8 чэрвеня 2001 года рашэннем № 10/3 Лельчыцкага раённага Савета дэпутатаў.

Апісанне герба

У блакітным полі шчыта зверху стылізаваная выява бусла натуральнага колеру, знізу – залаты дубовы вянок.

Гарадскі пасёлак Лельчыцы вядомы з XVI ст. як вёска Мазырскага павета Кіеўскага, з 1569 г. – Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – цэнтр воласці ў Мазырскім павеце. З 1863 г. мястэчка, прыватнае ўладанне.

У аснову герба пакладзены эскіз, падрыхтаваны ў Лельчыцах, адаптаваны да законаў, правіл і традыцый геральдыкі. Гербавыя колеры (блакітны і залаты) і кампазіцыйнае размяшчэнне асноўных фігур аддалена нагадваюць герб «Ляліва» – родавы знак аднаго з апошніх уладальнікаў (з 1874 г.) Лельчыц графа І.І.Тышкевіча – у блакітным полі герба змешчана 6-прамянёвая залатая зорка і пад ёю залаты паўмесяц рагамі ўгору.

Гэтак жа размешчаны фігуры і на лельчыцкім гербе – накіраваны ўвысь бусел і пад ім, выкладзены паўкругам, вянок з дубовага лісця. Біблія разглядае бусла як сімвал шчасця, галоўным чынам, таму, што ён паглынае змей. Гэта ўказвае на Хрыста і яго вучняў, якія былі непрымірымымі змагарамі з праціўнікамі веры. У нас яго рэгулярнае вяртанне вясной звязвалася са святам уваскрэсення. Бусел, які прыносіць дзяцей у дзюбе – сімвал прадаўжэння людскога роду, жыцця наогул. Антычная легенда расказвае, што бусел клапоціцца аб пракармленні для сваіх састарэлых бацькоў, і гэта робіць яго сімвалам любові дзяцей да бацькоў. Паколькі гэта птушка часта дасягае састарэлага ўзросту, то ў Кітаі, напрыклад, яна з’яўляецца сімвалам даўгалецця.

Бусел, які ўзлятае ўверх, у сімволіцы азначае імкненне да радасці і шчасця. У сваю чаргу дуб і вянок з дубовага лісця таксама маюць глыбокі іншасказальны сэнс. З-за моцнасці яго драўніны дуб увасабляе бессмяротнасць і даўгавечнасць. У антычнасці гэта дрэва лічылася свяшчэнным і звязвалася з богам маланкі і неба Зеўсам (Юпітэрам), а дубовы вянок з’яўляўся прыкметай саноўнай годнасці. У мастацтве рамантызму дуб – сімвал непахіснай сілы.

Такім чынам, нягледзячы, на першы погляд, на строгасць і лаканічнасць, сімволіка выявы на гербе Лельчыц валодае шматзначным і глыбокім сэнам.

Аўтар герба С.Я.Рассадзін.

 

Апісанне сцяга

Сцяг г.п. Лельчыцы і Лельчыцкага раёна, выраблены з тканіны, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі шырыні і даўжыні 1:2. У сярэдзіне правага боку палотнішча блакітнага колеру размешчана выява гербавай эмблемы г.п. Лельчыцы і Лельчыцкага раёна. Зверху стылізаваная выява бусла "натуральнага колеру", а знізу – малога залатога дубовага вянка.

Інтэрнэт-рэсурсы