Адрес: 247841,
г.п. Лельчицы,
ул. Советская, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Телефон/факс: (+375 2356) 4 22 10
Навучанне дзяцей бяспекі - гэта вельмі важная задача, якую выконваюць работнікі Лельчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны праводзяць інтэрактыўныя заняткі ў дзіцячых садках і школах, каб дзеці ведалі, як паводзіць сябе ў экстранных сітуацыях.
Адным з такіх заняткаў стала наведванне прадстаўнікамі МНС дзіцячага садка №2 г.п. Лельчыцы «Сонейка». Малыя з цікавасцю слухалі супрацоўніка РАНС і адказвалі на ўсе пытанні. Работнік службы выратавання нагадаў хлопцам і дзяўчынкам нумары службаў экстранага рэагавання і навучылі эвакуявацца з задымленага памяшкання.
- Нельга хавацца, таму што дым вельмі небяспечны і зможа ўсюды знайсці дзіця. Трэба хутка выходзіць на вуліцу, абараняючы рот і нос мокрай анучкай і прыгінаючыся да падлогі. Адразу трэба расказаць пра тое, што здарылася дарослым, - распавяла дашкольнікам інспектар.
Таксама выхаванцам нагадалі аб неабходнасці строгага выканання правілаў бяспекі паблізу вадаёмаў, Правілы карыстання піратэхнічнымі сродкамі і як бяспечна ўпрыгожыць навагоднюю елку.
З выхаванцамі дзіцячага сада правялі конкурсы і віктарыны, малыя з задавальненнем разгадвалі пажарныя загадкі. Акрамя добрага настрою, на памяць аб праведзеным мерапрыемстве ў дзяцей засталіся яркія размалёўкі і буклеты ад МНС.