Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Правапарадак, органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях / Пракуратура Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці

Пракуратура Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь

Пракуратура Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці
247841, г.п.Лельчыцы, вул.Камунальная, 8


Хатынюк Міхаіл Міхайлавіч - пракурор Лельчыцкага раёна
Ажыццяўляе агульнае кіраванне пракуратурай Лельчыцкага раёна, арганізоўвае і плануе работу. Займаецца каардынацыяй дзейнасці пракуратуры па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй і іншымі парушэннямі законнасці з праваахоўнымі, кантралюючымі органамі і грамадскімі фарміраваннямі горада і раёна, наладжвае іх узаемадзеянне. Ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, за выкананнем заканадаўства і ведамасных інструкцый пры прыёме, рэгістрацыі і вырашэнні заяў і паведамленняў аб злачынствах органамі ўнутраных спраў, УДФР КДК і Дзяржаўнага пажарнага нагляду. Ажыццяўляе нагляд за аператыўна-вышуковай дзейнасцю ў РАУС, за следствам Лельчыцкага РАСК і дазнаннем Лельчыцкага РАУС.

ГАЙКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна - намеснік пракурора Лельчыцкага раёна саветнік юстыцыі

Ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах, заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў.

Лісіцкая Валянціна Уладзіміраўна - памочнік пракурора Лельчыцкага раёна, юрыст 2-га класа

Ажыццяўляе нагляд за выкананнем патрабаванняў зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, заканадаўства ў сувязі з пераадоленнем катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, працоўнага заканадаўства, жыллёвага заканадаўства, заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, заканадаўства аб захаванасці дзяржуласнасці, заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.


ІНФАРМАЦЫЯ аб паўнамоцтвах пракурора ў сферы прыцягнення да адказнасці грамадзян, якія ўчыняюць насілле ў сям'і

Адным з асноўных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджванні насілля ў сям'і з'яўляецца прыняцце ва ўстаноўленым законам парадку рашэнняў аб прыцягненні грамадзян, якія ўчыняюць насілле ў сям'і, да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Пры гэтым выяўленне ўчыненых у сям'і адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных арт.9.1 КоАП, і забеспячэнне непазбежнасці прыцягнення да адказнасці асоб, іх учыніўшых, з'яўляецца адным з важнейшых напрамкаў у рэалізацыі задач па прадухіленні бытавога насілля, у тым ліку правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з замахам на жыццё і здароўе грамадзян, якія ўчыняюцца на глебе сямейна-бытавых адносін.  

Адміністрацыйная адказнасць па арт.9.1 КоАП Рэспублікі Беларусь за наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў, нанясенне пабояў, не прывёўшых да прычынення цялесных пашкоджанняў, а таксама наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут, учыненых у адносінах да блізкага сваяка або члена сям'і, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, надыходзіць толькі па патрабаванні пацярпелага боку.

Разам з тым, пры адсутнасці ўстаноўленага патрабавання аб прыцягненні правапарушальніка да адміністрацыйнай адказнасці, адміністрацыйны працэс можа быць пачаты пракурорам у адпаведнасці з арт.9.4 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь.  У такім выпадку адміністрацыйны працэс не падлягае спыненню ў выпадку прымірэння пацярпелага або законнага прадстаўніка з асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Абставінамі, што сведчаць аб неабходнасці прыцягнення асобы, якая ўчыніла насілле ў сям'і, да адміністрацыйнай адказнасці і пры ўстанаўленні якіх пракурор упаўнаважаны пачаць адміністрацыйны працэс у адносінах да сямейнага агрэсара, з'яўляюцца: неаднаразовасць сямейных канфліктаў, у тым ліку без звароту ў органы ўнутраных спраў; наяўнасць у сям'і непаўналетніх дзяцей;  злоўжыванне спіртнымі напіткамі, працяглая сацыяльная і бытавая неўладкаванасць удзельнікаў канфлікту;  учыненне дзеяння асобай, якая раней прыцягвалася да крымінальнай і (або) адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні, звязаныя з замахам на жыццё і здароўе чалавека; абставіны ўчыненага дзеяння сведчаць аб прычыненні пацярпеламу асаблівых фізічных і псіхічных пакут; калі пацярпелая асоба па прычыне свайго ўзросту, псіхічнага або фізічнага стану не можа самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы.