Главная / Экономика / Туризм / Маршруты малой родины / Туристический маршрут по Буйновичскому сельсовету

Туристический маршрут по Буйновичскому сельсовету

Туристический маршрут

«Линия Сталина» (Буйновичский сельсовет)

Наименование (название) маршрута

«Линия Сталина» (Мозырский укрепрайон) на территории Буйновичского сельсовета

Вид маршрута

Автомобильный, автобусный, пеший

Предполагаемая целевая аудитория

По интересам  (широкий круг потребителей)

Сезонность

Всесезонный  (круглый год)

Продолжительность маршрута

До 3,5 часов

Протяженность маршрута

63,5км

Точки (остановки) маршрута

Лельчицы – Буйновичи – Первомайск – Лисное–Чапаевский – Синицкое Поле – Буйновичи – Лельчицы

Карта маршрута

 

 

Краткое описание маршрута

 Маршрут включает в себя памятники о прошедшей войне, оборонительные сооружения – долговременные огневые точки (ДОТы) вокруг населенных пунктов: Буйновичи, Лисное, Первомайск, Чапаевский, Синицкое Поле

Объекты питания по пути следования маршрута

Усадьба «Крупка»

Места размещения по пути следования маршрута

Усадьба «Крупка»

Контактная информация организатора

Сарнавская Людмила Алексеевна 

8-02356- 46-482, 8-02356- 46-489

           

           

            У 30 гады ХХ стагоддзя (1930 -1938) ад Балтыкі да Чорнага мора працягнулася лінія ўмацаваных раёнаў, якая складаецца з бетаніраваных доўга агнявых кропак (ДАК), бліндажоў, артылерыйскіх капаніраў і паўкапаніраў.

            У “Лінію Сталіна” уваходзіць і Мазырскі УР, частка якога праходзіць па тэрыторыі Лельчыцкага раёна. Ён складаецца з двух сектараў: паўднёвага (з пярэднім краем па р. Убарць) і паўночнага. Паўднёвы сектар быў пабудаваны на аснове плана Начальніка штаба РСЧА. Будаўніцтва УР ажыццяўлялася УНР-34.

            Працягласць склала 128 кіламетраў ад Капаткевічаў да Лельчыц: паўночны сектар (4 участкі абароны), паўднёвы сектар ад Прыпяці да Лельчыц па рацэ Убарць (9 участкаў абароны).

            Глыбіня фронта на асноўных накірунках складала 5-6 кіламетраў. У размяшчэнні ў раёна было 176 кулямётных месц на 433 станкавыя кулямёты і два артылерыйскія паўкапаніра на дзве 76-мм гарматы.

            Аператыўна-тактычнай задачай усяго аб’екта было прыкрыццё ўсходніх выхадаў з Палесся, а таксама шляхоў на Гомель і Жлобін.

            Лельчыцкі ўмацаваны раён (умоўна) пачаў будавацца ў канцы 20 гадоў ХХ ст. (1928). У гэты ж час пачаўся працэс калектывізацыі. Мірнае насельніцтва перасялялася са спрыяльных месцаў для будаўніцтва (х.Жарэлец, х.Адрынка, х.Маладая, в.Жмурнае, в.Калініна, в.Крупка, в.Ручное, в.Зарубанае і інш.). Будаўніцтва праводзілася ў строгай сакрэтнасці пад аховай частак НКУС. Пік будаўніцтва прыпаў на 1931 год, скончыўся ці спыніўся ў 1932 годзе.

         Агнявая сістэма Лельчыцкага УР складалася з 47 кулямётных агнявых месц, з іх не ўзарваныя 10. З 47 – 21 размешчаны на тэрыторыі Буйнавіцкага сельсавета.

            У сувязі з гэтым распрацаваны турыстычныя маршруты. Першы: Буйнавічы – Ліснае – Першамайск – Чапаеўскі – Сініцкае Поле – Буйнавічы.          Агнявая сістэма гэтага УР складаецца з 11 агнявых месц. У вёсцы Сініцкае Поле яны размешчаны адзін ад аднаго ў межах аднаго кіламетра. Два знаходзяцца на пад’ездзе да вёскі Сініцкае Поле на адлегласці 50 м ад дарогі Буйнавічы – Сініцкае Поле, адзін – у самой вёсцы, недалёка ад жывёлагадоўчай фермы, два апошнія знаходзяцца ў лясным масіве на адлегласці аднаго кіламетра ад трасы і напэўна таму яны захаваліся не ўзарванымі. Адзін знаходзіцца на пад’ездзе да пасёлка Чапаеўскі, а другі – у самім пасёлку. Яшчэ чатыры размешчаны ў лясным масіве паміж вёскамі Першамайск і Ліснае.

            Другі турыстычны маршрут: Буйнавічы – Зарубанае – Убарцкая Рудня – Астражанка – Буйнавічы (10 агнявых месц ). 4 размешчаны ў весцы Убарцкая Рудня,  1 – у лясным масіве паміж вёскамі Зарубанае і Убарцкая Рудня,  а 5 – у лясным масіве паміж вёскамі Зарубанае і Астражанка.

            Жалезабетонны ДАК разлічаны на тры ці чатыры станковых кулямёта тыпу «Максім». На 2/3 ДОТ знаходзіцца ў зямлі, тылавая частка прыкрываецца сеткай акопаў і драцяных загарод. ДОТы (клас абароны М-3) здольныя вытрымаць трапленне 152-мм снарада. Амбразуры дотаў павернуты на захад і маюць кут абстрэлу ў межах 80 градусаў.

            ДОТ ва ўрочышчы «Сімончыха», мае водазабеспячэнне, якое часткова захавалася, і падыходныя шляхі. У баявых дзеяннях ДОТы Сінпольскага Ура не выкарыстоўваліся, бо лілея фронту праходзіла на захад ад Чапаеўска і Астражанкі, і былі ўзарванымі пры адступленні Чырвонай Арміі. Аднак вайна не прайшла бокам і гэтыя месцы, вёска была поўнасцю спалена. У лістападзе 1942 года партызанскія злучэнні Каўпака, прабіраючыся з Бранскіх лясоў праз Украіну часова спыніліся ў раёне Сініцкага Поля, Буды - Сафіеўкі, Заходах.

            20 лістапада была разгромлена камендатура ў Буйновічах, а 27 лістапада былі вызвалены Лельчыцы. У 1944 годзе пры вызваленні раёна ва ўрочышчы Адрынка базіраваўся штаб Чырвонай Арміі. Ва ўрочышчы Маладая базіраваліся атрады Чырвонай Арміі пры вызваленні в. Замошша. Доты Уборцкай Рудні выкарыстоўваліся немцамі пры абароне падчас вызвалення раёна. Доты Бярзавода (сёняшні Чапаеўск)– месца базіроўкі атрадаў Чырвонай Арміі, а таксама партызанскіх атрадаў Каўпака.

            Найбольшую цікавасць уяўляюць ДАКы ва ўрочышчы Маладая (магчыма там быў КП, захаваліся недабудаваныя падземныя бетонныя ўмацаванні) і пад в. Першамайск (падарваны двухпавярховы ДАК з рэшткамі вакол бетанаваных шахт-студняў, у якіх праглядаюцца металічныя клямкі).            Доты добра замаскіраваныя з дапамогай прыроднай мясцовасці, затулялі ўсе старыя дарогі.

            Размешчаны ДОТы ў шахматным парадку, што дазваляла весці кінжальны кулямётны агонь у выпадку прарыву суперніка. Тактычна яны будаваліся на схілах узвышша, амбразурамі на захад, кантралюючы старыя брады р.Убарць. Далёкасць паміж імі складае да 1 км.

            Каля выхаду з Дота вядуць акопы паглыбленага профіля, у нізіне акопы насыпныя. Многія з іх прыкрыты супрацьтанкавымі равамі і артылерыйскімі паўкапанірамі (у. Маладая.) Для абароны таксама выкарыстоўваліся і прыродна-геаграфічныя ўмовы (забалочанасць, лясныя рачулкі і г.д.).

            З мэтай палягчэння будаўніцтва і далейшага абслугоўвання Лельчыцкага УРа функцыянавала вузкакалейная чыгунка, адгалінавання якой даходзілі ад в. Буда - Сафіеўка да в. Сініцкае Поле, в. Жмурнае, урочышча Адрынка, урочышча Маладая. Насыпы вузкакалейкі добра захаваліся і да нашых дзён.

            З успамінаў жыхаркі вёскі Сініцкае Поле Сыцько Адэлі Купрыянаўны, 1933 года нараджэння.        Нарадзілася ў Петралаевым хутары, дзе знаходзіўся адзін з “дотов”. Поле, на якім ён знаходзіўся, было абнесена калючым дротам. “Дот” ахоўваўся ваеннымі. Маці Раманоўская Едвіга Іванаўна распавядала, што дзоты будаваліся ў 1926 – 1927 гадах вайскоўцамі. Будаваць дапамагала мясцовая моладзь. Хутаране на сваіх павозках падвозілі будаўнічыя матэрыялы ад вузкакалейкі. Жыхароў паблізу хутароў перасялілі ў вёску Сініцкае Поле ў 1939 годзе. А ў 1943 годзе вёску спалілі немцы. Уцалелыя жыхары будавалі часовае жыллё (курані) у хутарах. Пасля вайны іх зноў перасялілі ў вёску.


в.Сініцкае Поле № 1


в.Сініцкае Поле № 2                                          в.Сініцкае Поле № 3

 

в.Сініцкае Поле № 4


в.Сініцкае Поле № 5


п. Чапаеўск №1                                                  п. Чапаеўск №2

 

в. Першамайск №1


в. Ліснае №1


в. Ліснае №2                                                        в. Ліснае №3