Сетка галіны складае 5 юрыдычных асоб:
ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
ДУ «Лельчыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»;
ДУ «Раённы дом рамёстваў г.п.Лельчыцы»,
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Лельчыцы імя М.П.Дрынеўскага»,
ДУ «Лельчыцкі раённы краязнаўчы музей».

У раёне функцыянуе 39 структурных падраздзяленняў юрыдычных асоб, з іх 38 у сельскай мясцовасці (24 клубных і 14 бібліятэчных устаноў).
Маланаселеныя пункты абслугоўваюць аўтаклуб і аўтабібліятэка.
У раёне паспяхова працуюць 12 калектываў, якія носяць ганаровы статус, з якіх 1 - «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», 2 - дзіцячых абразцовых, 9 - народных.
У 2022 годзе ўпершыню ў творчай гісторыі раёна за значныя дасягненні ў захаванні музычнай спадчыны, звычаяў і традыцый Палескага рэгіёна народны фальклорны калектыў «Таняжанка» філіяла «Тонежскі сельскі дом культуры» ДУ «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь па Лельчыцкім раёне ўнесена 17 помнікаў, з іх 13 матэрыяльных аб'ектаў з трэцяй катэгорыяй каштоўнасці і 4 аб'екты нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека (мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным калектывам «Палескія напевы» в.Новае Палессе, абрад пакланення каменным крыжам «Каменныя дзяўчынкі» вв. Данілевічы і Баравое; абрад «Гукання вясны» «Чырачка» ў аг.Тонеж, элемент нематэрыяльнай спадчыны «Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна").
Арганізацыі вольнага часу насельніцтва спрыяюць 170 клубных фарміраванняў, якія створаны ў клубных установах раёна (з іх 108 дзіцячых), удзельнікаў у іх - 1353 чал. (дзяцей - 821).
Бібліятэчны фонд налічвае каля 152 022 экз.розных крыніц інфармацыі. Ахоп бібліятэчным абслугоўваннем складае 42,5%. У зоне абслугоўвання аўтабібліятэкі 25 населеных пунктаў.
На эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення накіравана праца калектыву работнікаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п.Лельчыцы»імя М.П.Дрынеўскага».
Па стане на 01.09.2024 года ў школе навучаецца 370 навучэнцаў. Каля 50 навучэнцаў займаюцца ў групах самаакупнасці.
У Лельчыцкім краязнаўчым музеі прадастаўлены экспазіцыі ў зале гісторыі, этнаграфіі, прыроды, Вялікай Айчыннай вайны. У музеі сабраны матэрыялы пра гісторыю краю, пачынаючы з эпохі сярэдняга каменнага веку і заканчваючы сучаснасцю.

У бягучым годзе ў мэтах адраджэння мастацкага рэгіянальнага народнага песеннага мастацтва, папулярызацыі і пераемнасці традыцыйных форм самадзейнай вакальнай творчасці, якая мае глыбокія народныя карані, адбыўся VII рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзівосны спеў – з глыбінь народных» імя лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна Лельчыцкага раёна М.П.Дрынеўскага.
У фестывалі прынялі ўдзел калектывы мастацкай самадзейнасці і індывідуальныя выканаўцы Буда-Кашалёўскага, Нараўлянскага, Хойніцкага, Мазырскага, Ельскага, Лельчыцкага раёнаў.