Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

Адукацыя

АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ
ЛЕЛЬЧЫЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

247841 вул.Савецкая, 42, г.п.Лельчыцы
Прыёмная: тэл/факс 4 20 72
Адрас электроннай пошты: lel-obrazovanie@lelchitsy.gomel-region.by

РЭЖЫМ РАБОТЫ:
Панядзелак-пятніца: з 8.30 да 17.30, перапынак на абед з13.00 да 14.00
Выхадны: субота, нядзеля

Начальнік аддзела адукацыі Лельчыцкага райвыканкама Грыб Уладзімір Адамавіч

Выступае ад імя аддзела па ўзаемаадносінах з галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама, Лельчыцкім райвыканкамам, установамі і арганізацыямі рознай формы ўласнасці.

Ажыццяўляе:
- агульнае кіраванне дзейнасцю аддзела, падведамных аддзелу арганізацый і ўстаноў, назначэнне на пасаду і вызваленне з пасады работнікаў аддзела, структурных падраздзяленняў і кіраўнікоў непасрэдна падведамных устаноў;
- узначальвае савет аддзела і кіруе яго работай;
- кіраванне і кантроль за дзейнасцю падведамных устаноў і ўдзел у дзяржаўнай ацэнцы яе вынікаў;
- арганізацыю работы і кантроль работы па ахове правоў дзяцінства і абароне дзяцей;
- арганізацыю работы і кантроль аздараўлення вучняў і выхаванцаў дашкольных устаноў;
- ажыццяўляе кантроль і нясе персанальную адказнасць за арганізацыю харчавання вучняў і выхаванцаў ва ўстановах адукацыі.

Забяспечвае:
- рэалізацыю прынцыпу абавязковасці сярэдняй адукацыі на тэрыторыі раёна;
- фінансавы, матэрыяльны, гаспадарчы і арганізацыйны змест дзейнасці падведамных устаноў адукацыі;
- забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
- распрацоўку і ажыццяўленне мер па тэхнічным перааснашчэнні і развіцці матэрыяльнай базы ўстаноў адукацыі ў межах выдзеленых асігнаванняў і рэсурсаў;
- каардынацыю дзейнасці выхаваўчай пазакласнай і пазашкольнай работы ва ўстановах адукацыі і інш.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
- работнікі дзяржаўнага апарату аддзела;
- кіраўнікі ўстаноў адукацыі .

Ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кожную сераду з 8.30 да 13.00 (г.п.Лельчыцы, вул.Савецкая, 42 каб. 316). Прыёмная: тэл.(факс) 8-02356 42072, тэл.: (02356) 42790

Галоўны спецыяліст аддзела
Сініцкая Наталля Мікалаеўна, каб. 317, тэл: 42715
Адрас электроннай пошты: lelobrazkadry@lelchitsy.gomel-region.by

Забяспечвае:
- рэалізацыю дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме адукацыі;
- кадрава-юрыдычнае забеспячэнне дзейнасці аддзела адукацыі;
- прагназаванне патрэбнасці ў працоўных рэсурсах для арганізацый і ўстаноў раёна ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "КАДРЫ", арганізацыю работы па разліках патрэбнасці ў кадрах на бягучы год і прагназаванне іх на перспектыву;
- арганізуе работу па падборы і расстаноўцы кадраў;
- арганізацыю работы па атэстацыі кіруючых кадраў, па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;

Ажыццяўляе:
- кантроль і арганізацыю работы ў аддзеле са зваротамі грамадзян;
- кантроль за выкананнем норм працоўнага заканадаўства ва ўстановах адукацыі;
- кантроль арганізацыі работы за выкананнем заканадаўства па ахове працы ў аддзеле і падведамных установах;
- арганізацыю работы антыкарупцыйнай камісіі аддзела і ажыццяўляе аналіз выканання плана мерапрыемстваў камісіі і інш.

Галоўны спецыяліст аддзела
Дваракоўская Таццяна Сяргееўна, каб. 317, тэл: 2 29 46
Адрас электроннай пошты: lelobrazobschsredn@lelchitsy.gomel-region.by

Забяспечвае:
- арганізацыю і кантроль за станам адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, забеспячэнне дзейнасці падведамных устаноў па ўдасканаленні якасці адукацыі, аналіз і кантроль выканання Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншых актаў заканадаўства ў сферы адукацыі, праграм яе развіцця;
- кантроль і арганізацыю работы за ходам правядзення дыягнастычнага і цэнтралізаванага тэсціравання вучняў;
- арганізацыю работы па вывучэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі;
- ажыццяўленне перспектыўнага і бягучага планавання, аналіз работы аддзела;
- выдачу дакументаў аб адукацыі;
- арганізацыю індывідуальнага навучання дзяцей дома;
- арганізацыю і кантроль выкарыстання школьнага кампанента;
- кантроль падвозу дзяцей і інш.

Аддзел з'яўляецца рэгіянальным органам кіравання ў галіне адукацыі, які забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі з улікам асаблівасцей, рэгіянальных магчымасцей і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Лельчыцкага раёна (далей – раён).
Аддзел арганізуе, накіроўвае і кантралюе ў раёне дзейнасць устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дзяржаўных устаноў адукацыі «Лельчыцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», «Лельчыцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», «Лельчыцкі раённы вучэбна-метадычны кабінет», прыёмных сем'яў.

Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі ў раёне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, аховы дзяцінства, сацыяльнай палітыкі, арганізацыя выканання ўстановамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншых заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць работу ў галіне адукацыі;
- распрацоўка і зацвярджэнне рэгіянальных патрабаванняў, канцэпцый развіцця адукацыі.