Галоўная / Эканоміка / Будаўніцтва

Будаўніцтва

Будаўнічая галіна раёна прадстаўлена будаўнічай арганізацыяй ААТ «Лельчыцкая ПМК – 103».
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці будаўнічай арганізацыі з'яўляюцца: будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, выкананне сантэхнічных, электратэхнічных, газазварачных работ, праектаванне, сталярная вытворчасць, вытворчасць жалезабетонных вырабаў, вытворчасць чырвонай адзінарнай цэглы і г.д.

Аказваюцца транспартныя паслугі, паслугі па абслугоўванні і рамонце аўтамабіляў, прыгатаванні раствораў, распілоўцы лесу, продажы шырокага асартыменту будаўнічых матэрыялаў і г.д.

ААТ «Лельчыцкая ПМК-103» асвойваюцца і ўкараняюцца новыя вытворчасці: выраб пліткі тратуарнай, аконных блокаў (драўляных шклопакетаў), металічных канструкцый.

Прыярытэтнымі напрамкамі ў галіне будаўніцтва з'яўляюцца: жыллёвае будаўніцтва, увод аб'ектаў у аграгарадках, рэканструкцыя і мадэрнізацыя аб'ектаў, увод новых, газіфікацыя і добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

У ходзе рэалізацыі праграмы жыллёвага будаўніцтва ў Лельчыцкім раёне ў 2018 годзе пабудавана 59 аднакватэрных жылых дамоў індывідуальнай забудовы агульнай плошчай 8076 м2, у тым ліку 47 дамоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі агульнай плошчай 5777 м2, з іх 11 дамоў у сельскай мясцовасці. З агульнай колькасці ўведзеных дамоў – 10 для шматдзетных сем'яў.

У 2018 годзе грамадзянамі атрымана льготных крэдытаў на 2650 тыс. рублёў, у тым ліку 86 чалавек атрымалі 2100 тыс. рублёў на будаўніцтва, рэканструкцыю жылых памяшканняў.

З абласнога бюджэту на 2019 год выдзелена 596272,13 рубля грашовых сродкаў на добраўпарадкаванне вуліц населеных пунктаў Лельчыцкага раёна.

У 2018 годзе ў г.п.Лельчыцы ўведзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У 2019 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 60-кватэрны жылы дом, частка памяшканняў якога прызначана для шматдзетных сем'яў і камерцыйнага выкарыстання.