Галоўная / Адкрытая прыёмная "Усё аб правах дзяцей"  

Адкрытая прыёмная "Усё аб правах дзяцей"  

Паважаныя жыхары Лельчыцкага раёна! 


З мэтай аказання кансультацыйнай дапамогі па пытаннях абароны правоў і інтарэсаў непаўналетніх дзяцей, пры Лельчыцкім раённым выканаўчым камітэце створана адкрытая прыёмная "Усё аб правах дзяцей". 


Сустрэчы праводзяцца згодна з зацверджаным графікам кожны трэці чацвер месяца на тэрыторыі сельвыканкамаў і г.п.Лельчыцы. 


Час правядзення сустрэчы вызначаецца па ўзгадненні з сельвыканкамам і даводзіцца да ведама жыхароў за дзень да ажыццяўлення прыёму. 


Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць па тэл. 2-29-47 камісія па справах непаўналетніх.