ПВГУП "В.П.Буткоўскі"

У 2003 годзе індывідуальным прадпрымальнікам У.П. Буткоўскім створана прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «В.П.Буткоўскі».

Асноўнымі відамі дзейнасці прадпрыемства з'яўляюцца: рэзка, апрацоўка і аздабленне дэкаратыўнага і будаўнічага каменя, вытворчасць вырабаў з бетону, апрацоўка драўніны, аказанне бытавых паслуг насельніцтву. Акрамя асноўных відаў дзейнасці адкрыты аб'екты грамадскага харчавання, аграэкатурызму, прыдарожнага сервісу.

Цяпер у прадпрыемства ёсць філіял нумар 1 (Дом побыту), вытворчая база ва ўрочышчы «Жарэлец», 20 магазіна, у т.л. 19 за межамі раёна, 2 кафэ, 1 буфет і 1 кавярня і інш.

Прадпрыемствам аказваецца больш за 20 відаў паслуг. Асноўнымі з'яўляюцца рытуальныя паслугі: выраб помнікаў, надмагілляў, фотамедальёнаў, мастацкія работы на іх. Прадпрыемствам арганізавана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, УФ друк на ўсе віды прадукцыі (матэрыялаў); пашыў пасцельнай бялізны; вытворчасць швейных вырабаў; сувенірнай прадукцыі.

На сённяшні дзень ПВГУП «В.П.Буткоўскі» рэалізуе сваю прадукцыю больш як у 20 гарадах Рэспублікі Беларусь.

Прадпрыемства з'яўляецца горадаўтваральным. Цяпер сярэднеспісачная колькасць работнікаў складае 196 чалавек.

Удзельная вага прамысловай прадукцыі, што вырабляецца прадпрыемствам, складае 21,8 працэнта ад усёй выпускаемай у раёне.

Штогод адбываецца прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал як за кошт уласных сродкаў, так і за рахунак крэдытных рэсурсаў.

Кантактныя дадзеныя:

Генеральны дырэктар

Буткоўскі Валянцін Пятровіч

802356 -4-24-98

Адрас прадпрыемства:

Гомельская вобласць

г.п.Лельчыцы вул.Савецкая,1