Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
ГІСТОРЫЯ ЎТВАРЭННЯ АРГАНІЗАЦЫІ
У 1962 годзе была створана будаўнічая структура - Міжкалгасная будаўнічая арганізацыя - прабацька ААТ «Лельчыцкая ПМК-103». За перыяд свайго існавання арганізацыя зведала шэраг пераўтварэнняў.
ААТ "Лельчыцкая ПМК-103" створана загадам камітэта Гомельаблмаёмасць ад 31 снежня 1999 года шляхам пераўтварэння Лельчыцкага праектна-будаўнічага арэнднага прадпрыемства ПМК-103, з 2000 года арганізацыя ўваходзіла ў склад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, што дазволіла невялікай будаўнічай арганізацыі правесці рэканструкцыю і мадэрнізацыю ўваходзячых у яе склад вытворчасцей і тэхнічнага парку, наладзіць сучасную высокатэхналагічную вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыі, стварыць больш як 130 новых рабочых месц у цэлым шэрагу падсобных вытворчасцей па выпуску будаўнічых матэрыялаў і тавараў народнага спажывання.
На сённяшні дзень у арганізацыі налічваецца больш за дзесяць участкаў і цэхаў, у якіх працуюць прадстаўнікі трох дзясяткаў прафесій. У калектыве працуе больш за 180 чалавек.
Значнымі аб'ектамі за апошняе дзесяцігоддзе з'яўляюцца «Палац культуры на 300 месцаў у н.п. Глушкавічы», «Гімназія на 650 месцаў у г.п. Лельчыцы», «Свінатаварная ферма на 12 тыс. галоў у н.п. Дуброва Лельчыцкага раёна».
Арганізацыя прапануе прадпрыемствам і насельніцтву паслугі:
• будаўніцтва і рамонт будынкаў і збудаванняў;
• сантэхнічныя, электратэхнічныя, газазварачныя работы;
• паслугі лабараторыі па правядзенні электратэхнічных вымярэнняў і выпрабаванняў будаўнічых матэрыялаў і будаўнічых відаў работ;
• выкананне раствораў, бетону, бетонных вырабаў;
• дрэваапрацоўка з уласнай сыравіны і матэрыялу заказчыка;
• выкананне сталярных вырабаў з дрэва, ПВХ, металу;
• выраб металавырабаў;
- палімерная афарбоўка металавырабаў;
• транспартныя паслугі;
• гандаль будматэрыяламі і харчовымі таварамі.
Нашы рэквізіты
Адрас: 247840, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, г.п. Лельчыцы, вул. Леніна, 48
Сайт: www.pmk-103.by
УНП: 400008658
Найменне: ААТ «Лельчыцкая ПМК-103»
Тэлефоны:
Прыёмная дырэктара: 8 (02356) 2-14-06
Камерцыйны аддзел: 8 (02356) 2-14-09
Цагельня «Маркаўскае»: 8 (02356) 4-63-26
Крама «БудДом»: г.п. Лельчыцы, вул. Леніна, 48
Тэл. 8 (02356) 2-14-23
Маб. 8 029 695-59-59
Крама «Ніва» г.п. Лельчыцы 8 (02356) 4-26-89
Крама «Ніва» в. Буда-Сафіеўка 8 (02356) 9-24-12
Крама «Ніва» в. Баравое 8 (02356) 93-7-37
Структура
ААТ "Лельчыцкая ПМК-103" складаецца з наступных структурных падраздзяленняў:
Будаўніча-мантажныя ўчасткі
Участак агульнабудаўнічых работ
Участак аздобных і цяслярных работ
Участак сантэхнічных работ
Участак электрамантажных работ
Прамысловыя вытворчасці
Цагляны завод
Участак дрэваапрацоўкі
Участак бетонных вырабаў
Цэх металавырабаў
Абслугоўваюць вытворчасці
Транспартны ўчастак
Участак пагрузачна-разгрузачных работ
Выпрабавальная лабараторыя
Цэнтральны склад
Рознічная гандлёвая сетка:
Крама "Ніва" г.п. Лельчыцы, рэалізацыя харчовых тавараў.
Крама "Ніва" в. Буда-Сафіеўка, рэалізацыя харчовых тавараў.
Крама "Ніва" в. Баравое, рэалізацыя харчовых тавараў.
Крама "БудДом" рэалізацыя будаўнічых матэрыялаў.
Сталовая