Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Адрас: 247841, г.п.Лельчыцы, вул.Савецкая, 78
Начальнік: Хвацік Уладзімір Васільевіч
тэл. +375 2356 2-02-32
Намеснік начальніка: Паўлаў Ігар Канстанцінавіч
Тэл. +375 2356 2-00-92
Сэрвісны цэнтр: тэл: +375 2356 2-10-70
+375 2356 2-10-71
+375 2356 46-1-30
Працуе: Пн, Ср, Пт: 09.00-14.00; Аўт, чц: 13.00-18.00; Сб, Нд, святочныя: выходны.
Электронная пошта: lel-market@gomel.beltelecom.by,
lel-priem@gomel.beltelecom.by
Адрас сайта: www.beltelecom.by
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" - вядучая тэлекамунікацыйная кампанія са шматгадовай гісторыяй, якая развівае важныя для дзяржавы, прыватных і карпаратыўных кліентаў тэхналогіі сувязі. РУП "Белтэлекам" з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўную палітыку пашырэння пераліку і паляпшэння якасці паслуг электрасувязі. Кампанія прапануе сваім кліентам больш за 70 паслуг, у тым ліку высакахуткасны інтэрнэт, тэлебачанне (інтэрактыўнае, эфірнае і SMART), тэлефанію, відэакантроль, "разумны дом" і інш. Патэнцыял прадпрыемства накіраваны на развіццё сучаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры, укараненне новых паслуг і сэрвісаў.
Лельчыцкі ўчастак электрасувязі (УЭС) створаны 1 студзеня 1996 года шляхам падзелу Лельчыцкага раённага вузла электрасувязі (РУС) на Лельчыцкі раённы вузел электрасувязі (РУЭС) і Лельчыцкі раённы вузел паштовой сувязі (РУПС), з 1 верасня 2014 года увайшоў у склад Мазырскага занальнаго узла электрасувязі, якое з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам".
«Белтэлекам» - лідэр у сферы тэлекамунікацыйных паслуг. Асноўная місія кампаніі – аб'ядноўваць людзей, падаючы свабоду зносін і атрымання інфармацыі. Дэвіз кампаніі - «На сувязі са светам». Мір - гэта не толькі планета Зямля, Мір - гэта ўсё, што нас атачае.І ў першую чаргу - гэта людзі. Людзі, з якімі і для якіх мы працуем, іх пачуцці, перажыванні, жаданні і імкненні, іх стаўленне адзін да аднаго і да грамадства. Быць на сувязі са светам - значыць быць у згодзе з самім сабой і тым, што атачае, разумець і прымаць адзін аднаго. Мэта кампаніі – быць лідэрам у сваёй галіне. Для гэтага неабходна:
* фарміраванне каманды прафесіяналаў, аб'яднанай агульнымі мэтамі;
* якаснае прадастаўленне кліентам поўнага набору сучасных паслуг;
* паслядоўнае пашырэнне сваёй прысутнасці на рынку паслуг электрасувязі;
* фарміраванне і падтрыманне спрыяльных адносін з кліентамі, партнёрамі, канкурэнтамі, сродкамі масавай інфармацыі на аснове ўзаемнага даверу і павагі.
Мы разумеем, што дасягненню мэт спрыяе назапашванне вопыту і ведаў, развіццё знешняга і ўнутранага асяроддзя кампаніі. Мы абвяшчаем каштоўнасці, у якія верым. Мы заяўляем аб прыхільнасці да каштоўнасцяў і мэт кампаніі і нашым імкненні рэалізаваць іх у адносінах з кліентамі, партнёрамі, канкурэнтамі і сродкамі масавай інфармацыі.
На чале нашых адносін з кліентамі - іх інтарэсы. Мы імкнемся да таго, каб любы кліент, які звярнуўся да нас, знайшоў зацікаўлены водгук на яго патрэбы, атрымаў садзейнічанне і дапамогу ў вырашэнні любых пытанняў. Цэнтральнае месца ў адносінах з кліентамі займае каманда кампетэнтных адукаваных і камунікабельных супрацоўнікаў.
У стаўленні партнёраў і канкурэнтаў:
* арыентацыя на доўгатэрміновыя ўзаемавыгадныя адносіны;
* няўхільнае выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў;
* адкрытасць для партнёрства і ўзаемадзеяння як у рамках асобных праектаў, так і на доўгатэрміновую перспектыву;
* паважлівыя адносіны да нашых канкурэнтаў, добрасумленная канкурэнцыя;
* сумленныя і адкрытыя адносіны з канкурэнтамі і партнёрамі.