Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Аддзяленне пасольства Расіі плануецца адкрыць у Гомелі. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко з саветнікам-пасланнікам пасольства РФ у Беларусі Уладзімірам Ваньке, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Іван Крупко адзначыў, што Расія для Гомельскай вобласці - асноўны партнёр у самых розных сферах. Так, тавараабарот з рэгіёнамі гэтай краіны ў знешнім абароце вобласці складае больш як 80 працэнтаў.
У Расію сваю прадукцыю пастаўляюць каля 500 гомельскіх прадпрыемстваў. У лідарах па аб'ёме экспартных закупак тавараў - Маскоўская вобласць, Масква, Санкт-Пецярбург, Бранская, Арлоўская, Чэлябінская вобласці.
Як было адзначана на сустрэчы, яшчэ адным крокам у развіцці партнёрства стане адкрыццё аддзялення пасольства РФ у Гомелі.
Уладзімір Ваньке падкрэсліў: адкрыццё аддзялення дапаможа вырашаць розныя пытанні па многіх напрамках, будзе садзейнічаць у тым ліку развіццю сумесных інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.
Да спіса