Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам), падведамных райвыканкаму арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, назначае на пасаду і вызваляе з пасад работнікаў апарату райвыканкама, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Лельчыцкага раёна.
Вядзе пытанні кадраў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, фінансавых органаў, грамадзянскай абароны.
Узаемадзейнічае з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспубліки Беларусь, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Мазырскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю, Мазырскім міжраённым аддзелам Упраўлення Камітэта Дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, Лельчыцкім раённым Саветам дэпутатаў.
Выступае ад імя райвыканкама ва ўзаемаадносінах з пракуратурай, судом, ваенным камісарыятам.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
аддзел унутраных спраў;
фінансавы аддзел;
галоўны бухгалтар;
галоўны спецыяліст райвыканкама (кіраўнік ПАДС);
сельскія выканаўчыя камітэты.
Узначальвае атэстацыйную камісію пры райвыканкаме, камісію па процідзеянні карупцыі ў райвыканкаме.
Ажыццяўляе прыём грамадзян па асабістых пытаннях кожную другую і чацвёртую сераду месяца з 8.00 да 13.00.
Ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных з захаваннем норм, устаноўленых заканадаўствам, лакальнымі прававымі актамі, арганізацыйна-распарадчымі дакументамі па абароне персанальных даных. Інфармуе асоб, адказных за ўнутраны кантроль за апрацоўкай персанальных даных, аб няштатных сітуацыях, звязаных з апрацоўкай персанальных даных. Забяспечвае канфідэнцыяльнасць аперацый з персанальнымі данымі і захаванасць, а таксама нязменнасць персанальных даных, калі выконваемая задача не прадугледжвае іх карэкціроўкі або дапаўнення.