Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
Адрас: 247841 г.п.Лельчыцы, вул.Савецкая, 44
Электронная пошта: otdel@lelchitsy.gomel-region.by
РЭЖЫМ РАБОТЫ:
Панядзелак-пятніца: з 8.30 да 17.30, перапынак на абед з 13.00 да 14.00
Выхадны: субота, нядзеля
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі ў раёне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, арганізацыя выканання ўстановамі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, іншых заканадаўчых актаў, якія рэгламентуюць работу ў галіне культуры і аховы гісторыка-культурнай спадчыны;
- распрацоўка і зацвярджэнне рэгіянальных патрабаванняў, канцэпцый развіцця ўстаноў культуры;
- арганізацыя, у межах сваёй кампетэнцыі, сумесна з райвыканкамам, іншымі зацікаўленымі арганізацыямі культурна-масавай работы, у тым ліку з інвалідамі;
- арганізацыя і правядзенне культурных і турыстычных мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна.
Загадчык сектара культуры Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта
Грыбоўская Галіна Рыгораўна
Выступае ад імя сектара па ўзаемаадносінах з галоўным упраўленнем культуры Гомельскага аблвыканкама, Лельчыцкім райвыканкамам, установамі і арганізацыямі рознай уласнасці.
Ажыццяўляе:
- агульнае кіраўніцтва дзейнасцю сектара, падведамных сектару ўстаноў, прызначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады работнікаў сектара, кіраўнікоў непасрэдна падведамных устаноў;
- узначальвае Савет сектара і кіруе яго працай;
- кіраванне і кантроль за дзейнасцю падведамных устаноў і ўдзел у дзяржаўнай адзнацы яе вынікаў.
Забяспечвае:
- рэалізацыю на тэрыторыі Лельчыцкага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;
- фінансавы, матэрыяльны, гаспадарчы і арганізацыйны змест дзейнасці падведамных устаноў культуры;
- распрацоўку і ажыццяўленне мер па тэхнічным перааснашчэнні і развіцці матэрыяльнай базы ўстаноў культуры ў межах выдзеленых асігнаванняў і рэсурсаў.
Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
- работнікі дзяржаўнага апарата сектара;
- кіраўнікі ўстаноў культуры.
Ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кожную сераду з 8.00 да 13.00 (г.п.Лельчыцы, вул. Савецкая,44, 2 паверх).
Кантактны тэл: (02356) 20412
Галоўны спецыяліст сектара
Лісіцкая Галіна Аляксееўна, (факс) 8-02356 22928, тэл: 22928
адрас электроннай пошты: otdel@lelchitsy.gomel-region.by
Забяспечвае:
- рэалізацыю дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме культуры раёна;
- прагназаванне патрэбнасці ў працоўных рэсурсах для арганізацый і ўстаноў культуры раёна ў аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме «КАДРЫ», арганізацыю работы па разліках патрэбнасці ў кадрах на бягучы год і прагназаванне іх на перспектыву;
- арганізацыю работы па вывучэнні дзейнасці ўстаноў культуры;
- ажыццяўленне перспектыўнага і бягучага планавання, аналіз работы сектара.
Ажыццяўляе:
- кантроль і арганізацыю працы ў сектары са зваротамі грамадзян.