Адрас: 247841, г.п. Лельчыцы,
вул. Савецкая, 42
Е-mail: isp@lelchitsy.gov.by
Тэлефон / факс: (+375 2356) 4 22 10
На развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў накіравана дзейнасць калектыву педагогаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.п. Лельчыцы імя М.П.Дрынеўскага», які ажыццяўляе эстэтычна-выхаваўчыя функцыі, стварае ўмовы для развіцця творчых здольнасцей вучняў і іх далейшага прафесійнага самавызначэння.
На 01.09.2024 г. у школе навучаецца 370 навучэнцаў, з іх у 5 аграгарадках Буйнавічы, Глушкавічы, Ударнае, Сіманічы, Тонеж працуе 10 класаў, у якіх займаюцца - 92 чалавекі. Акрамя гэтага, каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак займаюцца на падрыхтоўчым аддзяленні, групе ранняга эстэтычнага выхавання, студыі. Навучанне вядзецца па 3 напрамках: мастацкім, харэаграфічным і інструментальным.
У школе працуе 8 творчых калектываў, у тым ліку 6 дзіцячых, адзін з іх мае званне "ўзорны".
На 01.09.2024 г. ахоп музычнай і эстэтычнай адукацыяй у раёне (1-9 класы) склаў – 13%.
Творчыя калектывы і таленавітыя выхаванцы школы прымаюць удзел у конкурсах рэгіянальнага і абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага значэння. За 9 месяцаў 2024 года навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў сталі дыпламантамі і пераможцамі ў больш як 40 конкурсах, аглядах і фестывалях рознага ўзроўню.
Тры выпускнікі дзіцячай школы мастацтваў у бягучым годзе паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сферы культуры вобласці, заключыўшы мэтавыя дагаворы.
Значным фактарам у выхаванні падрастаючага пакалення з'яўляецца сумесная творчая дзейнасць настаўнікаў і навучэнцаў, выступленні ў змешаных творчых калектывах, удзел у мерапрыемствах да дзяржаўных свят, канцэртная дзейнасць, пазашкольная работа, работа з бацькамі, у канцы кожнага навучальнага года выніковыя канцэрты. Рэзультатыўнасць гэтых выступленняў з'яўляецца важным паказчыкам узроўню падрыхтоўкі навучэнцаў, іх прафесійнага росту, а таксама паказвае ўзровень прафесіяналізму педагагічнага калектыву.